Foto dell'autore
2 opere 2 membri 2 recensioni

Recensioni

Mostra 2 di 2
"Сэрца на далоні" 1964 - раман Івана Шамякіна. Напісаны ў часы адлігі🌷. Шмат пісалась пра тое, што быць будаўніком новага грамадства абавязаны кожны. Асуджэнне культу асобы🧐 павінна было прывесці да таго, каб рэпрэсіі і беззаконне не паўтарыліся ў будучым🙅‍♀️.
Раман аб годнасці чалавека. Гэта шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў🙎 і характараў💁‍♂️. Паралельна апісваецца два жыцця - ваеннае і сучаснае🌞. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
Цікавостка: правобразам доктара Савіча быў Яўген Клумаў, беларускі акушэр-гінеколаг.
📱Пачытаць чыталкаю і 📻паслухаць слухаўкамі
 
Segnalato
belpalichka | Dec 28, 2023 |
"Вазьму твой боль💔", 1979, Іван Шамякін
Былы Паліцай Шышковіч вятраецца ў родную вёску, дзе пад час вайны запэцкаў свае рукі чужой нявінай крывёй. Месны жыхар Іван Батрак не можа дараваць таго гора, якое прынёс Шышковіч ў яго сямью, забіўшы цяжарную матулю і маленькую сястру. Іван не можа жыць побач з чалавекам, які прынёс нясцерпныя пакуты, тады яшчэ сямігадоваму хлопчыку. Перад вачыма жыва паўстаюць жудасныя карціны тых часоў. Гэтыя карціны зводзяць Івана з глуздаў. І яго кахая жонка вырашае "ўзяць яго боль💔"...
📻 паслухаць можна тут
❓Для тых хто не чытаў: якім чынам жонка ўзяла яго боль?
 
Segnalato
belpalichka | Dec 19, 2023 |
Mostra 2 di 2