Foto dell'autore

Караткевіч Уладзімір

Autore di Хрыстос прызямліўся ў Гародні

6 opere 8 membri 8 recensioni

Opere di Караткевіч Уладзімір

Etichette

Informazioni generali

Non ci sono ancora dati nella Conoscenza comune per questo autore. Puoi aiutarci.

Utenti

Recensioni

"Сівая легенда", 1961 - аповесць пра трагічны лёс выдуманых герояў, памешчаных ў рэальны гістарычны кантэкст: Магілёўшчына, час пасля Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній, калі адбылася паланізацыя беларусаў. Пра няўдалае паўстанне, вынікам якога з'яўляецца жорсткае пакаранне каханных і словы "Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей".
Пачытаць 📱, а паслухаць 🎧
"Ладдзя Роспачы", 1964 - алегарычная аповесць пра жыццялюбівага Выліваху і яго прагу да жыцця. Цытата: "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш."
Пачытаць 📱, а паслухаць 🎧
"Цыганскі кароль", 1958 - гумарыстычна-сатырычная аповесць пра існаваўшае цыганскае "каралеўства" на Гродзеншчыне ў канцы XVIII ст. Тут пісьменнік крытыкуе сістэму дзяржаўнага кіравання, падымае сацыялныя і нацыянальныя пытанні, разважае пра гістарычны лёс Беларусі: "Не краіна, а плод шалёнай фантазіі бога... Не грамада, а авечы статак."
Пачытаць 📱, а паслухаць 🎧
… (altro)
 
Segnalato
belpalichka | Mar 5, 2024 |
"Дзікае паляванне караля Стаха" - гэта проста класіка, самая папулярная кніга беларусаў. Тут нават не буду распавядаць, якая гэта захаплялная аповесць з прыгодамі, страхамі і нават містыкай.
Бяры і чытай! Калі няма часу прачытаць....
Бяры і слухай! Прычым бяры і слухай дзе толькі заўгодна 😊, з якім заўгодна голасам. Кідаю неклькі ссылак тут:
- youtube
- Кніжны воз
- knihi (прадстаўлена ў трох агучках)
Бяры і глядзі абноўленны варыянт фільма 1979 года з палепшаным гукам і карцінкаў! Але толькі на рускай мове.
Раю адразу прачытаць ці праслухаць арыгінал.

"Чорны замак Альшанскі" - дэтэктыўны раман дзе сустракаецца мінуўшчына і сучаснасць. Не меньш цікавы і захапляльны за папярэдні.
Для чыталкі
Аўдыякнігі:
- чытае Алег Вінярскі
- чытае Андрэй Каляда

А які з двух твораў спадабаўся асабіста вам больш?
… (altro)
 
Segnalato
belpalichka | Jan 25, 2024 |
"Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - раман Уладзіміра Караткевіча, упершыню апублікаваны ў 1966 г. на рускай мове, а на беларускай - у 1972 г.
Гэта глыбокі і моцны філасофска-гістарычны твор, раман-прытча пра жыццё на Беларусі ў XVI ст, напоўненны іроніяй, драматызмам і адначасова гумарам і аптымізмам.
Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных колаў насельніцтва. Пераважная большасць герояў выдумана. Выключэнне складае Кашпар Бекеш (1520—1579) - беларускі мысліцель-антытрынітарый. Галоўны герой - Юрась Братчык, які по воле лёса становіцца Хрыстом.
Раман перакладзены на чэшскую і польскую мовы.
Чытаецца цяжка і доўга, бо патрабуе асэнсавання, ды і старонак тут цьма. Для тых хто любіць чытаць кнігі не дзеля забавы, а дзеля пашырэння спетапогляда. На мой погляд, гэта лепшы твор Караткевіча.
❓А што думаеце пра яго вы?
📱Пачытаць чыталкаю , 📻паслухаць слухаўкамі, 🎥паглядзець ютубчыкам
… (altro)
 
Segnalato
belpalichka | 2 altre recensioni | Jan 18, 2024 |

Statistiche

Opere
6
Utenti
8
Popolarità
#1,038,911
Recensioni
8
ISBN
7